BE RU EN

У Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію набіраюць двоечнікаў

  • 22.07.2014, 16:04

У ВНУ катастрафічны недабор студэнтаў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў наш чытач Аляксей.

«Майму дырэктару, выпускніку Беларускай аграрнай акадэміі ў Горках, патэлефанаваў рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Павел Аляксандравіч Саскевіч і папрасіў паведаміць як мага большай колькасці абітурыентаў, што ў іх велізарны недабор. Бяруць усіх - і старых, і малых, і нават двоечнікаў», - распавядае ён.

Сапраўды, на афіцыйным сайце Акадэміі змяшчаецца паведамленне аб дадатковым наборы абітурыентаў. На вучобу клічуць усіх, у каго ў наяўнасці тры сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання з вынікам «3 балы і больш».

Нагадаем, падчас апошняй уступнай кампаніі ў такой сітуацыі апынуліся вельмі многія ВНУ краіны. Так беларускія навучальныя ўстановы расплачваюцца за праблемы сістэмнай сярэдняй адукацыі, падарванай у выніку рэформы 2008 года. Чакаецца, што ў ВНУ патрапяць людзі, якія не будуць у стане адолець праграмы вышэйшай адукацыі і неўзабаве ўсё роўна будуць адлічаныя.

Апошнія навіны