BE RU EN

Севераданецк вызвалены ад сэпаратыстаў

  • 22.07.2014, 15:21

Пад кантролем украінскіх сілавікоў знаходзяцца ўсе жыццёва важныя аб'екты горада Севераданецк (Луганская вобласць).

Аб гэтым паведамляецца на сайце МУС Украіны.

Праваахоўнікі ўзялі пад кантроль будынак гарадской рады, гараддзела міліцыі і мясцовай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, а таксама будынак Управы СБУ.

У вызваленні места на Луганшчыне бралі ўдзел падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі і МУС.

"На адным з аб'ектаў сілавікі знайшлі целы двух расстраляных грамадзян. Акрамя таго, былі вызваленыя чацвёра закладнікаў, жыхароў суседніх раёнаў, якія правялі ў палоне блізу месяца. Самому старэйшаму з іх - 57 гадоў, самому маладому - 21 год. Вызваленыя паведамілі, што тэрарысты іх катавалі", - адзначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны