BE RU EN

Вусцішнае здарэнне ў Гомелі з удзелам наркаманаў

  • 22.07.2014, 15:15

Супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць абставіны, пры якіх 21-гадовы гамельчуку, што ўжываў спайс, выразалі вочы.

"У Гомелі 21 ліпеня пад 23 гадзіны ў міліцыю праз спецлінію 102 паступіла паведамленне аб парушэнні грамадскага парадку на вул. Дакутовіч (прыватны сэктар). Са слоў інфарматара, у двары суседняга дома бегалі голыя мужчыны і гучна шумелі", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у аўторак у МУС Беларусі.

"На месца здарэння неадкладна выехала следча-аперацыйная група Чыгуначнага РАУС і супрацоўнікі ОМОН. У адным з пакояў яны выявілі хлопца 1991 года нараджэння. У яго былі выдалены абодва вокі, значна пашкоджаныя вострым прадметам нос, шчака, вушы", - распавялі ў міністэрстве.

"Побач на ложку знаходзіліся два прыяцелі пацярпелага 1985 і 1993 гадоў нараджэння. Іхнія паводзіны былі адназначна ацэненая супрацоўнікамі праваахоўных органаў як "вельмі неадэкватныя", - прадоўжылі ў МУС.

"Пацярпеламу была выкліканая хуткая медыцынская дапамога, якая даставіла яго ў бліжэйшую медустанову. Ягоныя прыяцелі былі дастаўленыя ў райаддзел міліцыі для далейшага разбору. Паводле папярэдняй інфармацыі,"шукальнікі вострых адчуванняў" сустрэліся пад 19 гадзін таго ж дня. Наважыўшы павесяліцца на кватэры аднаго з іх, яны набылі курыльную сумесь тыпу "спайс" і, напэўна, ўжылі яе", - паведамілі ў МУС.

"Цяпер дэталёва ў акалічнасцях здарэння разбіраюцца следчыя. Паводле факту прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (ч. 2 арт.147 КК) ужо распачатая крымінальная справа", - праінфармавалі ў міністэрстве.

Апошнія навіны