BE RU EN

Букмекеры ставяць на БАТЭ

  • 22.07.2014, 11:03

Букмекеры ўважаюць БАТЭ за фаварыта ў супрацьстаянні са "Скендэрбеў".

Нягледзячы на нічыю ў першым двубоі кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з "Скендэрбеў" (0:0), БАТЭ, на думку букмекераў, застаецца фаварытам у сустрэчы ў адказ.

Адна з самых папулярных у свеце кантор Bwin дае каэфіцыент 1,55 на перамогу барысаўцаў. На нічыю - 4,10, а на паразу - 5,25, піша "Прессбол".

БК "Марафон" крыху менш верыць у "жоўта-сініх", аднак таксама ўважае іх за безумоўных фаварытаў дуэлі. Каэфіцыент на перамогу БАТЭ - 1,666, на нічыю - 4,05, на паразу - 5,10.

Матч пачнецца а 21.00 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны