BE RU EN

Новая калона вайсковай тэхнікі з РФ перайшла мяжу Украіны

  • 22.07.2014, 9:24

У ноч з 21 на 22 ліпеня ў Краснадонскім раёне была заўважаная калона вайсковай тэхнікі, што заязджае з боку Расеі.

Прарыў праз мяжу быў праведзены па пантоннай пераправе у раёне Вялікага Сухадолу. У калоне рухалася 24 УРАЛа, якія перавозілі пяхоту і боепрыпасы. Таксама - блізу 20 адзінак танкаў і БТР. Калона рухалася ў накірунку Луганска, паведамляе сайт informator.lg.ua.

Нагадаем, што са слоў намесніка сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Міхаіла Коваля, расейска-ўкраінская мяжа на ўсім яе працягу, уключаючы самыя праблемныя дзялянкі ў Луганскай вобласці, знаходзіцца пад поўным кантролем Узброеных сіл Украіны і дзяржаўнай памежнай службы.

Апошнія навіны