BE RU EN

Баевікі абстралялі тэрыторыю РФ з украінскіх вёсак

  • 21.07.2014, 19:22

Тэрарысты абстралялі тэрыторыю Расеі з населеных пунктаў Дмітроўка і Дзьякава.

У сувязі з гэтым Дзяржаўная памежная служба Украіны пачала інфармаванне расейскай стараны аб гэтых выпадках з выкладаннем рэальнай сітуацыі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, піша УНІАН.

«Тэрарысты доўжаць правакацыі на мяжы Украіны. Сёння а 16:35 яны ўчынілі артылерыйскі абстрэл тэрыторыі РФ з украінскіх населеных пунктаў Дмітроўка і Дзьякава з мэтай выклікаць агонь расейскай артылерыі па АТА», - заявіў ён. «У сувязі з гэтым Дзяржаўная памежная служба Украіны ў рэжыме рэальнага часу пачала інфармаванне расейскай стараны аб дадзеных выпадках з выкладаннем рэальнай сітуацыі», - дадаў Лысенка.

Нагадаем, паводле звестак РНБА Украіны, 17 ліпеня тэрарысты, якіх падтрымлівае Расеяй абстралялі расейскі населены пункт Куйбышава, у адказ РФ адкрыла агонь па сілах АТА. 18 ліпеня кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што ў выпадку далейшага абстрэлу тэрыторыі Расеі з боку Украіны РФ можа падавіць агнявыя кропкі. Ён таксама адзначыў, што Масква пакуль яшчэ разглядае сітуацыю з абстрэлам сваёй тэрыторыі з боку Украіны як вынік непрафесіяналізму ці проста выпадковасці.

Апошнія навіны