BE RU EN

Аўтобус з дзецьмі з Беларусі загарэўся пад Смаленскам

  • 21.07.2014, 18:06

На момант узгарання ў салоне знаходзілася 48 дзяцей і трое дарослых.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ГУ МНС Расеі Смаленскай вобласці,

Сігнал аб узгаранні аўтобуса на 351 кіламетры трасы М-1 паступіў у 17:35 паводле мясцовага часу (16:35 паводле Менску). Паводле папярэдняй інфармацыі, у экскурсійнага аўтобуса, які рухаўся з беларускай сталіцы ў Маскву, загарэўся маторны адсек. У гэты момант у аўтобусе знаходзілася 48 дзяцей і трое дарослых. Усе яны хутка пакінулі салон аўтобуса, ніхто не пацярпеў.

- Дзеці і дарослыя некаторы час знаходзіліся побач са згарэлым аўтобусам, у бяспечнай зоне. Цяпер усіх пасажыраў пасадзілі ў іншы аўтобус і вязуць у адну з гасцініц Смаленска. Там іх агледзяць медыкі, пасля чаго група будзе адпраўлена далей, у Маскоўскую вобласць, - паведаміла кіраўнік прэс-службы МУС Смаленскай вобласці Наталля Арбузава.

На месца здарэння выязджала 1 аўтацыстэрна ПЧ №52, адна аўтацыстэрна ПЧ №31, шэсць чалавек асабовага складу. На месцы таксама працуюць супрацоўнікі паліцыі.

Апошнія навіны