BE RU EN

Лукашэнка звольніў Харкаўца

  • 21.07.2014, 18:03

Андрэй Харкавец вызвалены ад пасады міністра фінансаў Беларусі.

Пастанова прынятая ў сувязі з выхадам чыноўніка ў адстаўку. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 21 ліпеня.

Харкавец займаў пасаду міністра фінансаў з 14 жніўня 2008 года. Да гэтага працаваў намеснікам кіраўніка фінансавага ведамства краіны (2006-2008), начальнікам Галоўнага дзяржаўнага казначэйства (1995-2006).

У чэрвені 2014 Харкаўца выключылі са складу экспертнай рады ў дзяржпраграмах. Раней Андрэй Харкавец не трапіў у міжведамасную працоўную групу падрыхтоўкі бюджэту на 2015 год і ў абноўлены склад Савета бяспекі.

Ні адной згадкі пра дзейнасць міністра фінансаў не было ўжо амаль паўгода. Згодна з чуткамі, Харкавец знаходзіцца на лячэнні за мяжой.

Апошнія навіны