BE RU EN

Аддзяленне банка ў Дзятлаве эвакуявалі праз валізку

  • 21.07.2014, 17:34

Безгаспадарная валізка стала прычынай эвакуацыі людзей з аддзялення банка ў Дзятлаве.

Супрацоўнік «Белаграпрамбанка» ў фае выявіў яеі наважыў звярнуцца ў міліцыю. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца эвакуявалі з будынка 19 чалавек і выклікалі сапёраў, піша БелаПАН.

У чаканні групы размініравання міліцыянты прагледзелі запісы камеры відэаназірання. Стала ясна, што падазроную рэч ва ўстанове забыўся калега банкаўскіх службоўцаў. Аплачваючы паслугі праз інфакіёск, ён паставіў сваю валізку на падлогу, а пасля выйшаў без яе.

У валізцы былі асабістыя рэчы.

Апошнія навіны