BE RU EN

Час «Лясных братоў» (Відэа)

  • 21.07.2014, 16:13

Гарадзенскі гурт «Дзецюкі» прэзентаваў новы кліп на песню «Лясныя браты».

Рэжысёр кліпа - Антон Цялежнікаў.

У ролі «лясных братоў» выступілі самі ўдзельнікі гурта. Кліп здымалі на беларуска-літоўскім памежжы. Ён прысвечаны тым, хто падчас Другой сусветнай вайны ваяваў з фашыстамі і бальшавікамі, а пасля вайны не прызнаў савецкай улады.

Песня «Лясныя браты» ўваходзіць у альбом гурта «Гарадзенскі гармідар».

Кліп зняты пры падтрымцы тэлеканала «Белсат».

Апошнія навіны