BE RU EN

На месцы катастрофы «Боінга» пачаўся пажар (Фота)

  • 21.07.2014, 15:57

Гараць рэчы загінулых.

На месцы катастрофы самалёта "Боінг-777" пачаўся пажар. Пра гэта паведамляе карэспандэнт "Украінскай праўды" з месца падзеі. Гараць рэчы загінулых.

Раней Пётр Парашэнка заявіў, што дагэтуль міжнародныя спецыялісты не маюць доступу да месца авіякатастрофы.

"Доўгіх 96 гадзін прадстаўнікі чакаюць, пакуль змогуць патрапіць на месца трагедыі і пачаць аб'ектыўнае і бесстаронняе расследаванне", - сказаў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка даў даручэнне спыніць баявыя дзеянні ў радыусе 40 км вакол месца катастрофы самалёта "Боінг-777".

Прарасейскія сепаратысты перашкаджаюць правядзенню пошукава-выратавальных работ на падкантрольных ім тэрыторыях.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заклікаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна забяспечыць доступ экспэртаў да месца катастрофы лайнера малайзійскіх авіяліній "Боінг-777" у Данецкай вобласці.

Апошнія навіны