BE RU EN

Прынц Уільям пачне працаваць пілотам гелікоптэра хуткай дапамогі

  • 21.07.2014, 12:52

Спадчыннік пасаду пройдзе кароткі навучальны курс, пасля чаго прыступіць да працы ва Усходняй Англіі.

Брытанскі прынц Уільям пачне працаваць пілотам гелікоптэра хуткай дапамогі ў верасні, піша The Daily Mail са спасылкай на крыніцы.

У выніку, са слоў крыніц, Уільям, ягоная жонка Кейт і іхны сын Джордж будуць праводзіць большую частку тыдня ў асабняку Анмэр-Хол, размешчаным на тэрыторыі каралеўскага маёнтка Сандрынгем. Гэтая рэзідэнцыя знаходзіцца недалёка ад новага месца працы прынца, піша gazeta.ru.

Заробак пілота гелікоптэра хуткай дапамогі складае £40 тысяч у год, адзначае газета.

Чакаецца, што прадстаўнікі Кенсінгтонскага палаца пацвердзяць гэтую інфармацыю бліжэйшымі тыднямі.

Раней паведамлялася, што афіцыйны фотапартрэт брытанскага прынца Джорджа быў апублікаваны да яго першага дня нараджэння.

Фота: EPA

Апошнія навіны