BE RU EN

Польскага музыку не пусцілі ў Беларусь за песні пра Лукашэнку

  • 21.07.2014, 12:19

Беларускія ўлады адмовілі ва ўездзе лідэру гурта Maleo Reggae Rockers.

Дарэк Малеёнэк, заснавальнік і лідэр калектыву Maleo Reggae Rockers, не атрымаў візу ў Беларусь. Музыка павінен быў быць хэдлайнерам на фестывалі хрысціянскай музыкі пад Менскам, паведамляе Gazeta Polska Codziennie (пераклад - charter97.org).

- Сёння беларускія ўлады баяцца музыкі. Свабодная культура для іх нешта пагрозлівае, - падкрэсліў ён.

Артысту адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь за песні з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, якія гучалі на красавіцкім канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» ў Варшаве.

- Як толькі беларускія чыноўнікі атрымалі спіс музыкаў, якія павінны прыехаць, то адразу ж заявілі, што мы заангажаваныя ў палітыку, бо бралі ўдзел у канцэрце на кіеўскім Майдане, - растлумачыў Малеёнэк.

Адзначым, што раней на патрабаваннн мітрапаліта Паўла ў Менску быў забаронены канцэрт вядомага польскага гурта Behemoth.

Апошнія навіны