BE RU EN

У Менску, каб дагадзіць «Газпрому», руйнуюць помнік архітэктуры

  • 21.07.2014, 12:11

Аўтавакзал «Маскоўскі» руйнуюць, бо пляцоўка, на якой ён размешчаны, спадабалася гаспадарам "Газпрома".

За арыгінальнае архітэктурнае развязанне, высокія мастацкія якасці галоўны архітэктар аўтавакзала «Маскоўскі» Мікалай Навумаў у 2003 годзе атрымаў дзяржаўную прэмію Беларусі. А ў 2011 годзе месца, дзе знаходзіцца аўтавакзал, спадабалася кіраўніку "Газпрому" Аляксею Мілеру. У выніку будынак руйнуюць, каб на гэтым месцы з'явіўся офіс «Газпрома», бізнэс-цэнтры, гандлёвыя і забаўляльныя комплексы, піша «Радыё Свабода».

Грамадскасць спрабавала адбараніць аўтавакзал. Сабралі больш за 5 тысяч подпісаў на паперы, і 6 тысяч - электронных. Кіраўнік ініцыятыўнай групы Віктар Толмачоў звяртаўся ў дзесяткі інстанцый, пачынаючы ад Першамайскага райвыканкама, Менгарвыканкама, Менгарсавета. Хадзіў на прыёмы да міністраў, у адміністрацыю. Напісаў зварот і ў Маскву, Пуціну, але дарэмна.

Апошнія навіны