BE RU EN

Латвія занесла ў «чорны» спіс Газманава, Кабзона і Валерыю

  • 21.07.2014, 11:57

Расейскім выканаўцам забаронены ўезд у Латвію.

Міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч прыняў пастанову на нявызначаны час уключыць у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Латвію, расейскіх музыкаў Алега Газманава, Іосіфа Кабзона і Алу Перфілаву, больш вядомую пад сцэнічным псеўданімам Валерыя, паведамілі агенцтву BNS ў МЗС.

У МЗС Латвіі сцвярджаюць, што гэтыя асобы сваімі дзеяннямі спрыялі парушэнню тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Кіраўнік МЗС прыняў пастанову на падставе 2-й часткі 61-га артыкула іміграцыйнага закона, піша «Інтэрфакс».

У мінулую суботу Рынкевіч напісаў на сваёй старонцы ў «Твітэры»: «Прыняў пастанову забараніць расейскім апалагетам імперыялізму і агрэсіі прыязджаць у Латвію на забаўляльныя імпрэзы, спіс з'явіцца».

Выступ расейскіх артыстаў быў запланаваны на конкурсе маладых выканаўцаў поп-музыкі «Новая хваля», які пачынаецца ў аўторак у Юрмале (Jurmalа)

Фота: AFP

Апошнія навіны