BE RU EN

Прэм'ер-міністр Грузіі адправіў у адстаўку сем міністраў

  • 21.07.2014, 11:03

Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі на надзвычайным брыфінгу заявіў аб адстаўцы сямі міністраў ва ўрадзе краіны.

Пра гэта паведамляе «Навіны-Грузія».

Ён таксама адзначыў, што бліжэйшым часам будуць адпраўленыя ў адстаўку яшчэ пяць міністраў.

Адзначаецца, што змены закранулі міністра культуры і аховы помнікаў Грузіі Гурама Адышарыя, міністра навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Хатуну Гагаладзэ, міністра ў справах бежанцаў, рассялення і змушана перамяшчэння асоб Давіда Дарахвелідзэ, міністра сельскай гаспадаркі Шалву Піпія, міністра рэгіянальнага развіцця і інфраструктуры Элгуджу Хакрышвілі, міністра выканання пакаранняў і прабацыі Сазара Субары і дзяржаўнага міністра ў пытаннях дыяспары Канстанціна Сургуладзэ.

Апошнія навіны