BE RU EN

Заўзятара «Дняпра» не прапусцілі на матч у футболцы з «Пагоняй»

  • 21.07.2014, 10:33

Інцыдэнт адбыўся ўчора падчас гульні футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж магілёўскім «Дняпром» і «Гомелем».

Belultras.by ужо не аднаразова паведамляў пра тое, што фанатаў менскага «Дынама» ўвесь час не прапускаюць на стадыён у футболках з «Пагоняй», а гэтак жа бел-чырвона-белым сцягам. Гэта было заразным прыкладам. На матчы чэмпіянату Беларусі ў футболе, паміж «Дняпром» і «Гомелем», які праходзіў у Магілёве, заўзятара «Дняпра» не прапусцілі на матч у футболцы з «Пагоняй». Довады АМАПу былі стандартныя: «Загад з верху, хіба вам не зразумела? Або хочаце арышт?»

Не прапусціўшы заўзятара ў футболцы на стадыён, супрацоўнікі АМАПу парушылі закон і права заўзятара. Бо гэтага сімвалу няма ў спісе забароненых.

Апошнія навіны