BE RU EN

Гумарыст Галусцян: «Боінг» збілі тыя, хто хоча пасварыць украінцаў і расейцаў

  • 21.07.2014, 9:23

У вядомага расейскага коміка асаблівы позіркі на трагедыю ў Данбасе.

Міхаіл Галусцян упэўнены, што "Боінг-777" збілі "заакіянскія замоўнікі Майдана" - тыя, хто хоча пасварыць украінцаў і расейцаў. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» і ў Instagram.

«І калі і спрабаваць шукаць вінаватых у трагедыі, то трэба прызнаць, што вінаватыя ў першую чаргу заакіянскія замоўнікі Майдана, якія раскалолі Украіну на дзве ваяўнічыя паловы», - напісаў гумарыст.

Нагадаем, самалёт, які ляцеў рэйсам Амстэрдам (Нідэрланды) - Куала-Лумпур (Малайзія), быў збіты 17 ліпеня на ўсходзе Украіны. СБУ распачала крымінальную справу паводле артыкула «тэракт». Апублікаваныя перахопленыя запісы размоў, з якіх вынікае, што самалёт збілі менавіта баевікі. СБУ мае бясспрэчныя довады таго, што «Боінг-777» збіты з ужываннем зенітна-ракетнага комплексу "Бук-М", які разам з экіпажам быў перапраўлены ва Украіну з Расеі.

Апошнія навіны