BE RU EN

Еўрапарламент падтрымаў эмбарга на пастаўку зброі Расеі

  • 21.07.2014, 9:01

Продаж Маскве ўзбраенняў прапануюць забараніць да нармалізацыі становішча ва Украіне.

Такая рэзалюцыя была прынятая на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу, піша Утро.ру.

Дэпутаты мяркуюць, што Масква павінна "сапраўды ўключыцца ў перамовы", паказаць, што яна "схільная не абвастраць крызіс", перацяць "бесперапынную плынь узброеных людзей і зброі праз расейска-ўкраінскую мяжу", і нарэшце "выкарыстоўваць свой уплыў на паўстанцаў і наймітаў, прымусіўшы іх выконваць спыненне агню".

Акрамя таго, парламентарыі выказалі сваю заклапочанасць парушэннем правоў чалавека ў Крыме і на ўсходзе Украіны, дзе пачасціліся выпадкі "выкраданняў, забойстваў, катаванняў журналістаў і актывістаў".

Напярэдадні Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, у якой падтрымаў улады Украіны і асудзіў дзеянні Расеі.

Апошнія навіны