BE RU EN

Брытанія дамагаецца ўвядзення санкцый ЕЗ супраць ВПК Расеі

  • 21.07.2014, 7:45

Лондан патрабуе ўвядзення санкцый супраць абароннага сектара Расеі.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцу ў асяроддзі брытанскага прэм'ер-міністра, піша Цензор.нет.

Санкцыі, якія прапануе брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмэран, прадугледжваюць забарону на экспарт расейскага ўзбраення ў краіны Еўразвязу. Брытанскі ўрад таксама выступае за ўвядзенне санкцый супраць асоб і кампаній, якія матэрыяльна падтрымліваюць баевікоў на ўсходзе Украіны ці падтрымліваюць урад РФ.

Кэмэран учора ўвечары размаўляў з Уладзімірам Пуціным праз тэлефон і заявіў, што падтрымка Расеяй баевікоў была "ўнёскам у жудасную трагедыю". Прэм'ер-міністр запатрабаваў ад Пуціна "змяніць курс і працаваць, каб забяспечыць стабільнасць ва ўсходняй Украіне".

Імкненне Лондана ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Масквы абумоўлена, у прыватнасці, тым, што на борце малайзійскага Boeing, які разбіўся 17 ліпеня ў Данецкай вобласці было 10 брытанскіх падданых.

Нагадаем, раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заявіў, што ў дачыненні да Расеі варта ўжыць больш жорсткія санкцыі, калі Масква не зменіць свой падыход у дачыненні да сітуацыі са збітым над Украінай авіялайнерам. Таксама, са слоў Кэмэрана, "калі прэзідэнт Пуцін не зменіць свой падыход да Украіны, то Еўропа і Захад павінны фундаментальна змяніць стаўленне да Расеі".

Апошнія навіны