BE RU EN

Украінскія войскі вызвалілі Рубежнае і ўвайшлі ў Севераданецк

  • 20.07.2014, 20:15

Вайскоўцы працягваюць вызваляць тэрыторыю Украіны ад тэрарыстаў.

У Севераданецк увайшлі танкі ўкраінскага войска. Сёння пасля абеду дзве калоны ўкраінскіх войскаў, адна з боку Старой Краснянкі, а іншая з Варвараўкі міма панчошнай фабрыкі, прайшлі праз Рубежнае ў Ваяводаўку. На выездзе з Ваяводаўкі абсталюецца блокпост, паведамляе Цензор.НЕТ.

Супраціву прасоўванню ўкраінскіх войскаў тэрарысты пакуль не аказваюць, але мост праз Баравую, хутчэй за ўсё, замініраваны.

Для грамадзянскага насельніцтва ўсе выезды з Севераданецка перакрытыя. У горадзе ўзнікла паніка пасля паведамленай баевікамі праз радыё інфармацыі, у якой жыхарам прапануецца не выходзіць з дому.

«Сімвалічна! Сённяшнія вызваліцелі ідуць па вуліцы Вызваліцеляў, якая атрымала сваю назву пасля Другой Сусветнай!» - абвяшчае подпіс пад відэа.

Апошнія навіны