BE RU EN

Расея працягвае сцягваць войскі да ўкраінскай мяжы

  • 20.07.2014, 16:03

Таксама войскі РФ разгарнулі баявыя парадкі ля Херсонскай вобласці.

Расейская Федэрацыя працягвае сцягваць войскі да ўкраінскай мяжы, заявіў падчас брыфінгу спікер Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе a target="_blank" href=http://www.unn.com.ua/ru/news/1367054-rosiya-prodovzhuye-styaguvati-viyska-do-ukrayinskogo-kordonu-rnbo>УНП.

«Вядома, што падраздзяленні 9-й асобнай стралковай брыгады і 288-й артылерыйскай брыгады ВС Расеі знаходзяцца ў памежных з Украінай раёнах Растоўскай і Белгарадскай абласцей. Таксама зафіксаваны рух каля 30 танкаў на ўчастку Бранскай вобласці, недалёка ад мяжы з Украінай і значныя групоўкі бронетэхнікі непадалёк населенага пункта Новашахцінск Растоўскай вобласці», - сказаў Лысенка.

Таксама спікер РНБА заявіў, што расейскія войскі разгарнулі баявыя парадкі на мяжы Крыму і Херсонскай вобласці.

«Учора недалёка ад населенага пункта Стралкова ў Херсонскай вобласці, расейскія вайскоўцы разгарнулі ў баявы парадак падраздзяленні ў колькасці 4-х танкаў, 3-х БТР і каля 100 жаўнераў. Таксама на тэрыторыі Крыму быў заўважаны рух двух артылерыйскіх падраздзяленняў з Сімферопаля ў напрамку Джанкоя, якія накіроўваліся ў Перакоп», - адзначыў ён.

Апошнія навіны