BE RU EN

Пуціну далі два дні

  • 20.07.2014, 15:15

Прэзідэнт Расеі павінен дамагчыся, каб баевікі далі міжнародным экспэртам поўны доступ да месца катастрофы «Боінга».

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў Нямеччыны, Вялікай Брытаніі і Францыі паводле вынікаў тэлефонных размоў.

«Калі Расея неадкладна не зробіць неабходныя меры, Еўрапейскі Звяз вызначыць наступствы такіх дзеянняў на Радзе міністраў замежных спраў, яая адбудзецца ў аўторак», - гаворыцца ў заяве.

Як вядома, тэрарысты перашкаджаюць уладам Украіны і міжнародным спецыялістам праводзіць следчыя дзеянні на тэрыторыі катастрофы самалёта Боінг-777.

Лайнер «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній 17 ліпеня ўпаў у Данецкай вобласці. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 чальцоў экіпажа. Усе яны загінулі. Самалёт быў збіты з тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі з ЗРК «Бук-М», пастаўленага з Расеі.

Апошнія навіны