BE RU EN

На рынку ў Мазыры раздавалі сцягі РФ

  • 20.07.2014, 14:05

Раздача расейскай сімволікі набывае масавы характар у Беларусі.

Інфармацыяй аб гэтым дзеляцца чытачы charter97.org з розных гарадоў. Аб апошнім выпадку паведамляе жыхар Мазыра.

«Учора днём у раёне рынка «ІстПал» у Мазыры раздавалі расейскія сцяжкі. Хадзіў нейкі чалавек па цэнтры дарогі і раздаваў сцяжкі аўтамабілістам»,- піша ён.

Нагадаем, выпадкі раздачы сцягоў Расеі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў. Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

17 ліпеня і 18 ліпеня аналагічныя прадаўцы расейскіх сцяжкоў былі заўважаныя ў Наваполацку, а ў пачатку тыдня аршанская міліцыя ўпершыню спыніла такі «бізнэс».

Практычна ва ўсіх выпадках беларускія ўлады ігнаруюць факт раздачы сімволікі суседняй дзяржавы на вуліцах беларускіх гарадоў.

Апошнія навіны