BE RU EN

Трое расейцаў папрасілі прытулку ва Украіне ў аэрапорце «Барыспаль»

  • 20.07.2014, 12:16

Расейцы асцерагаюцца пераследу за сваю палітычную пазіцыю.

Дзве грамадзянкі РФ падчас праходжання пашпартнага кантролю 19 ліпеня звярнуліся да прадстаўнікоў Дзяржаўнай памежнай службы з просьбай даць ім статус бежанцаў. Яны прыбылі ў пункт пропуску «Барыспаль» авіярэйсам з Масквы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

У вуснай гутарцы грамадзянкі патлумачылі, што ў сябе на радзіме актыўна падтрымлівалі Украіну і не баяліся выказваць сваю пазіцыю ў сацыяльных сетках. Баючыся палітычных пераследаў, яны вымушаныя былі пакінуць Расею і наважылі прасіць прытулку ва Украіне.

Грамадзянкі прапушчаныя на тэрыторыю Украіны.

Яшчэ адзін грамадзянін Расеі звярнуўся з аналагічнай просьбай у пятніцу, 18 ліпеня. Ва Украіну ён прыляцеў у футболцы з украінскай нацыянальнай сімволікай і заявіў, што за ўдзел у праўкраінскіх мітынгах ён рэгулярна збіваўся ў двары дома, дзе жыў.

Прадстаўленнем гэтаму грамадзяніну Расеі адпаведнага статусу займаецца Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны.

Апошнія навіны