BE RU EN

Юлія Латыніна: Мы адным махам зраўняліся з Кадафі і Бэн-Ладэнам

  • 20.07.2014, 12:01

У другі раз пасля анэксіі Крыму Расея патрапіла ва ўсе сусветныя навіны.

Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіла расейская журналістка Юлія Латыніна.

«Я звяртаю вашу ўвагу на сусветныя загалоўкі. «Daily Mail»: «Пуцін забіў майго сына». «The Daily Mirror»: «Ахвяры Пуціна», «Daily News»: «Вайна Пуціна». Газета «The Sun»: «Ракета Пуціна». Я баюся, што ў такіх умовах не вельмі атрымаецца схавацца і адкруціцца. Увогуле, у другі раз пасля анэксіі Крыму мы трапілі ва ўсе сусветныя навіны. Больш за тое, мы адным махам зраўняліся з Кадафі і Бэн Ладэнам. Я думаю, што на такі бенефіс мы не разлічвалі, бо, вядома, ніхто гэты самалёт збіваць не збіраўся. Збіраліся збіваць транспартнік украінскі, які як раз у гэты час павінен быў ляцець. Як я разумею, у нас там свае жучкі былі ва ўкраінскім Генеральным штабе, вось яны маршрут гэтага транспартніка злілі. А тыя хлопцы, якія націскалі на курок, яны пераблыталі», - заявіла Латыніна.

Boeing 777 Malaysian Airlines, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў крушэнне на тэрыторыі Украіны ўвечары ў чацвер, 17 ліпеня. Лайнер зваліўся ў ваколіцах вёскі Грабава Шахцёрскага раёна Данецкай вобласці. На борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа. Усе яны загінулі.

Апошнія навіны