BE RU EN

Уначы ў Менску гарэў «Белгіпс»

  • 20.07.2014, 10:53

Менскія ратавальнікі патушылі пажар на тэрыторыі прадпрыемства.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

«Пасля прыбыцця на вуліцу Казлова, 24 аддзяленняў ПАВЧ-12 паводле знешніх прыкмет назіраўся дым моцнай канцэнтрацыі з-пад даху склада гатовай прадукцыі. Падчас разведкі ўстаноўлена, што адбылося загаранне драўляных канструкцый даху на плошчы 30 кв.м. Пажар быў ліквідаваны на працягу 20 хвілін», - гаворыцца ў паведамленні.

Гатовая прадукцыя склада не пашкоджаная. Пацярпелых таксама няма.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны