BE RU EN

Громадське ТВ пацвердзіла вызваленне журналістаў

  • 2.07.2014, 21:40

Громадське ТВ пацвердзіла распаўсюджанае раней сепаратыстамі паведамленне аб вызваленні журналісткі Анастасіі Станко і аператара Іллі Бескаравайнага.

Прадстаўнікі самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" вызвалілі журналістку Громадськага ТВ Анастасію Станко і аператара Іллю Бескаравайнага, паведамляе Громадське ТВ.

Іхняе вызваленне ў жывым эфіры трансляваў расейскі тэлеканал LifeNews.

Журналісты LifeNews пэўны час суправаджалі Станко і Бескаравайнага, задаючы ім пытанні - але журналісты Громадськага ТВ адмовіліся размаўляць.

Са слоў Анастасіі Станко, у палоне ім пагражалі забойствам.

Апошнія навіны