BE RU EN

Адзетым у нацыянальныя строі менчукам дадуць бясплатна пакатацца на арэлях

  • 2.07.2014, 20:15

Заўтра, 3 ліпеня, у цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага адбудзецца акцыя папулярызацыі нацыянальнага беларускага строю.

Усе, хто прыйдзе ў парк у нацыянальным строі або з элементамі такога строю, атрымаюць бясплатны квіток на катанне на атракцыёнах.

Як растлумачыў намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Менска Уладзімір Зубрык, каля цэнтральнага ўваходу ў парк будуць працаваць прадстаўнікі журы. Яны выдадуць кантрамарку наведнікам парку, адзетым у нацыянальныя строі, піша БелТА.

Апошнія навіны