BE RU EN

Цягнікі з Беларусі ў Краснадарскі край будуць аб'язджаць Украіну

  • 2.07.2014, 20:08

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняло пастанову перарэгістраваць квіткі на цягнікі, што едуць у Краснадарскі край Расеі - цяпер цягнікі будуць рухацца ў аб'езд Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба БЧ.

«Пасажырам трэба перарэгістраваць набытыя да 27 чэрвеня квіткі на цягнікі ў Мінеральныя Воды, Адлер і Анапу», - адзначылі там.

Там растлумачылі, што БЧ і РЖД змянілі маршрут руху цягнікоў у гэтых кірунках праз абвастрэнне сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны