BE RU EN

Фотафакт: крымчукоў заклікаюць «стукаць» на патрыётаў Украіны ў ФСБ

  • 2.07.2014, 16:35

Жыхароў Крыма заклікаюць паведамляць пра ўкраінскіх патрыётаў у ФСБ. Менавіта з такім зместам раздаюць улёткі ў Сімферопалі.

Фатаграфію ўлёткі размясцілі на сайце «Крым.Рэаліі».

«Магчыма вы ведаеце людзей, якія былі супраць вяртання Крыму ў склад Расейскай Федэрацыі, ці ўдзельнічалі ў рэгіянальным «Майдане», аб такіх асобах варта неадкладна паведамляць у ФСБ» - пазначана ва ўлётцы.

У АБСЕ 1 ліпеня прынялі рэзалюцыю, якая замацавала за Расеяй статус акупанта. Паводле рэзалюцыі, АБСЕ лічыць рэферэндум, які адбыўся ў Крыме 16 сакавіка 2014, нелегітымным і заклікае ўсе дзяржавы-ўдзельніцы адмаўляцца ад прызнання гвалтоўнай анэксіі Крыму Расейскай Федэрацыяй. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прызнаўся, што акупацыя Крыму была вымушаным дзеяннем праз боязь NАТО.

Апошнія навіны