BE RU EN

Беларусь абмяжоўвае ўвоз бульбы з Украіны

  • 2.07.2014, 15:13

Абмежаванні ўведзеныя следам за Расеяй.

Беларусь з 10 ліпеня ўводзіць абмежаванні на ўвоз бульбы з Украіны.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі.

Міністэрства тлумачыць, што бульба, адгружаная да 10 ліпеня 2014 года, падлягае да ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь толькі пасля вынікаў каранціннага фітасанітарнага кантролю.

Такая пастанова прынятая ў сувязі са зваротам Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расейскай Федэрацыі і ў адпаведнасці з пагадненнем Мытнага саюза аб каранціне раслін, прынцыпамі міжнароднай канвенцыі аб каранціне і абароне раслін.

З 16 чэрвеня Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на ўвоз бульбы з Украіны ў Расейскую Федэрацыю пасля выяўлення ў ёй залацістай бульбяной нематоды.

Апошнія навіны