BE RU EN

У Берасці 7 ліпеня абвешчана Днём цвярозасці

  • 2.07.2014, 14:34

На тэрыторыі Берасця і Берасцейскага раёну 7 ліпеня будзе забаронены продаж алкагольных напояў.

Гэты дзень пастановай гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў устаноўлены як Дзень цвярозасці.

Усяго гаррайвыканкамамі вызначана 5 дзён у годзе, калі ў гандлёвых пунктах не будзе прадавацца спіртное. Акрамя Дня цвярозасці забаронены продаж спіртнога падчас святкавання Дня здароўя (7 красавіка), Дня працы (1 траўня), Дня сям'і (15 траўня) і Дня моладзі (апошняя нядзеля чэрвеня). Абмежаванні не датычацца раздробнага гандлю ў аб'ектах грамадскага харчавання. Тут у гэтыя дні можна будзе набыць спіртное на разліў. Як патлумачылі БелТА ў Берасцейскім райвыканкаме, не выключана, што ў 2015 годзе Дзён цвярозасці стане больш. Даты іх правядзення таксама могуць мяняцца.

Апошнія навіны