BE RU EN

Днепрапятроўскага губернатара Каламойскага завочна арыштавалі ў Маскве

  • 2.07.2014, 11:15

Басманны суд Масквы вынес сёння пастанову аб завочным арышце губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага.

Такім чынам, суддзёй Валянцінай Левашовай было задаволена хадайніцтва Следчага камітэта Расеі.

Паседжанне паводле гэтай справе праходзіла ў закрытым рэжыме, без прысутнасці прадстаўнікоў СМІ.

Бліжэйшым часам следства таксама накіруе ў суд матэрыялы аб арышце міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава.

Нагадаем, 18 чэрвеня Следчы камітэт Расеі вынес пастанову аб прыцягненні Каламойскага і Авакава ў якасці абвінавачаных паводле справе аб ўжыванні забароненых метадаў вайны.

21 чэрвеня следчыя Следчага камітэта РФ вынеслі пастанову аб вышуку праз Інтэрпол міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава і губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага.

Дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Луцэнка заявіў, што Інтэрпол не будзе рэагаваць на тое, што Расея абвясціла Авакава і Каламойскага ў міжнародны вышук.

Апошнія навіны