BE RU EN

Тэрарысты блакавалі сілавікоў у аэрапорце Луганска

  • 2.07.2014, 9:00

Аэрапорт Луганска адрэзаны ад падтрымкі асноўных сіл АТА, падыходы да яго замінаваныя.

Пра гэта распавёў дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка ў этэры 5 канала.

"Нашы вайскоўцы ўсё яшчэ ўтрымліваюць Луганскі аэрапорт, але ён практычна адрэзаны ад вонкавага свету тэрарыстамі", - адзначыў Герашчанка.

Ён запэўніў, што ўкраінскія вайскоўцы будуць абараняць аэрапорт да апошняга патрона.

"Я ўпэўнены, што нашы хлопцы не здадуцца", - падкрэсліў дарадца міністра.

Разам з тым, Герашчанка заявіў, што ўсе пад'езды да гэтага стратэгічнага праекта замінаваныя, і "фактычна ён адрэзаны ад вонкавага свету".

"На сёння няма магчымасці прызямляць самалёты ў Луганскім аэрапорце пасля катастрофы з Іл-76", - заявіў дарадца кіраўніка МУС.

Апошнія навіны