BE RU EN

Дэпутат Бундэстага: Ва Украіну трэба ўвесці міратворцаў ААН

  • 19.07.2014, 20:33

На тэрыторыю Украіны павінен быць уведзены міжнародны міратворчы кантынгент з удзелам бундэсвэра.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні фракцыі «Хрысціянска-дэмакратычны саюз/Хрысціянска-сацыяльны саюз» у бундэстагу Андрэас Шокенхоф, паведамляе Еспресо TV.

«Надышоў той этап, калі неабходна задумацца аб увядзенні «блакітных касак» пад эгідай ААН з адпаведным мандатам. Калі такая місія будзе ажыццяўляцца, спатрэбіцца і ўдзел Нямеччыны», - заявіў Шокенхоф.

Таксама нямецкі палітык адзначыў неабходнасць перамір'я пад наглядам сусветнай супольнасці.

Апошнія навіны