BE RU EN

З Менска ў Беласток пусцілі прамы аўтобус

  • 19.07.2014, 17:45

З'явіўся прамы рэйс з беларускай сталіцы ў польскі Беласток.

Аўтобус выходзіць з «Цэнтральнага» аўтавакзалу па пятніцах і суботах а 23:30 і прыбывае на беластоцкі вакзал «Біякомекс»а 6.15. Назад можна з'ехаць па суботах і нядзелях: а 16.00 старт, а 0.20 - прыбыццё. Квіток да Беластока каштуе 330 тыс рублёў. На зніжкі ад 10 да 80 працэнтаў могуць разлічваць дзеці, моладзь, пенсіянеры і інваліды, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Больш падрабязна аб міжнародных маршрутах можна даведацца па тэлефоне 114.

Апошнія навіны