BE RU EN

Джозэф Байдэн: «Боінг» збілі сепаратысты, у ЗША ёсць доказы

  • 19.07.2014, 16:06

Ракетны стрэл па самалёце рэйса Malaysia Airlines MH17 быў ажыццёўлены з тэрыторыі, што кантралюецца баевікамі, якіх падтрымлівае Расея.

У амерыканскай стараны ёсць выразныя доказы гэтага. Пра гэта падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны.

Палітыкі абмеркавалі вынікі экстраннага пасяджэння Рады Бяспекі ААН.

«Суразмоўцы дамовіліся, што далейшая каардынацыя міжнародных намаганняў з'яўляецца важным элементам для барацьбы з тэрарызмам і пераадоленнем новых выклікаў, з якімі сутыкнуліся Украіна і ўвесь свет», - паведамілі ў прэс-службе.

Апошнія навіны