BE RU EN

Жыхарка Баранавічаў трапілася на продажы самагонкі шосты раз за год

  • 19.07.2014, 14:03

54-гадовая гараджанка не аплачвае штрафы і працягвае гандляваць алкагольнай прадукцыяй.

18 ліпеня супрацоўнікі міліцыі ў чарговы раз выявілі і канфіскавалі ў жыхаркі Баранавічаў, якая пражывае ў доме па вул. Горкага, 120 літраў брагі, 2,5 літра самагону і апарат для вырабу алкагольнай прадукцыі, піша мясцовае выданне Інтэкс-прэс.

Паводле інфармацыі Баранавіцкага ГАУС, гараджанка ўжо не ў першы раз трапляецца на гандлі спіртазмяшчальнай вадкасцю - з пачатку года на яе ўжо складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў.

Мабыць, самагонны бізнэс настолькі прыбытковы, што штрафы жанчыну не палохаюць. Да слова, у гэты раз ёй таксама пагражае штраф у памеры да 15 млн рублёў (да 100 базавых велічыняў).

Апошнія навіны