BE RU EN

Мацвей Ганапольскі: «тварыны» прыдумалі «ўкрыжаванага хлопчыка», не ведаючы, што будзе сапраўдны

  • 19.07.2014, 12:59

Глядзець на гэта жудасна, балюча і страшна. Але на гэта трэба глядзець.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» расейскі журналіст Мацвей Ганапольскі.

«Я разумею, што глядзець на гэта жудасна, балюча і страшна, - адзначае ён, публікуючы фатаграфію з месца катастрофы малайзійскага «Боінга». Але на гэта трэба глядзець, каб усвядоміць, да чаго дайшлі «малпы» і іх гаспадары. Гэты сапраўдны, а не прыдуманы ўкрыжаваны хлопчык, я цвёрда ўпэўнены, будзе галоўным сведкам на будучым міжнародным судзе. Інакш наша жыццё, усе кнігі, якія мы прачыталі, усе таленавітыя фільмы, якія глядзелі, уся чалавечнасць, якую ўвабралі ад маці і бацькоў - усё чаму вучыліся і ўсё, у што верым, проста не мае сэнсу».

«Боінг-777» кампаніі Malaysia Airlines разбіўся ў чацвер вечарам у Данецкай вобласці Украіны недалёка ад мяжы з Расеяй. На борце самалёта знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа.

Апошнія навіны