BE RU EN

Велагоншчык з Нідэрландаў нарадзіўся ў кашулі

  • 19.07.2014, 11:11

Велагоншчык з Нідэрландаў Мартэн дэ Ёнг двойчы выратаваўся ад смерці на рэйсах Malaysia Airlines.

Велагоншчык з Нідэрландаў Мартэн дэ Ёнг, які працуе ў малайзійскай камандзе, у апошні момант абмяняў білет на рэйс MH17 Malaysia Airlines, паведамляе гішпанская газета Marca.

Адзначаецца, што Ёнг у апошні момант купіў іншы, больш танны білет і такім чынам пазбег катастрофы, у якой загінулі 298 чалавек, піша gazeta.ru.

Згодна з мясцовай прэсай, раварыст таксама памяняў квіткі на рэйс малайзійскай авіякампаніі ў сакавіку, калі самалёт знік з 229 пасажырамі на борце.

Апошнія навіны