BE RU EN

Тэрарысты выкралі дзясяткі целаў загінулых пасля катастрофы «Боінга»

  • 19.07.2014, 10:01

Баевікі выкралі 36 целаў загінулых пасля катастрофы лайнера «малайзійскіх авіяліній».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Данецкай аблдзяржадміністрацыі.

«Пасля заканчэння актыўнай стадыі работ на месцы трагедыі, прадстаўнікі ДНР прыбылі да вёскі Рассыпное і выкралі 36 целаў ахвяр авіякатастрофы. Узброеныя баевікі адагналі ратавальнікаў і адабралі ў большасці ўсе сродкі сувязі. Целы грузілі ў грузавікі як мяшкі. Са слоў баевікоў, яны маюць намер вывезці целы ў Данецк», - гаворыцца ў паведамленні.

Такім чынам баевікі імкнуцца сарваць следчыя дзеянні, мяркуюць у адміністрацыі вобласці.

Апошнія навіны