BE RU EN

Украінскія сілавікі вызваляюць Луганск

  • 19.07.2014, 8:09

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі ўзялі пад кантроль паўднёва-ўсходнюю частку горада.

Таксама ўкраінскія вайскоўцы разблакавалі аэрапорт Луганску. Пра гэта паведамляе прэс-служба адміністрацыі прэзідэнта краіны са спасылкай на Міністэрства абароны.

"Міністр абароны генерал-палкоўнік Валерый Гелетэй далажыў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку аб тым, што Узброеныя Сілы Украіны ўзялі пад кантроль паўднёва-ўсходнюю частку горада Луганску. Таксама ўкраінскія вайскоўцы разблакавалі аэрапорт горада. Узброеныя Сілы працягваюць вызваленне населеных пунктаў Украіны ад груповак баевікоў", - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, учора баевікі вялі абстрэл жылых кварталаў Луганску з установак «Град». Загінулі дзясяткі мірных жыхароў.

Апошнія навіны