BE RU EN

Расейскія сцяжкі - зараз і ў Берасці

  • 18.07.2014, 20:50

Новае паведамленне аб раздачы сцяжкоў Расеі аўтамабілістам на дарогах Берасця.

Чытач сайта charter97.org Валерый даслаў нам паведамленне пра чарговы выпадак раздачы расейскіх сцяжкоў глуханямымі.

«У Берасці на перакрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава глуханямыя прадавалі сцяжкі РФ. На жаль, не змог зафатаграфаваць», - піша ён.

Нагадаем, выпадкі раздачы сцягоў Расеі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў. Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Учора і сёння аналагічныя прадаўцы расейскіх сцяжкоў былі заўважаныя ў Наваполацку, а ў пачатку тыдня аршанская міліцыя ўпершыню спыніла падобны «бізнэс».

Практычна ва ўсіх выпадках беларускія ўлады ігнаруюць факт раздачы сімволікі.

Фота з архіву

Апошнія навіны