BE RU EN

Гомельскага «вертыкальшчыка» будуць судзіць за карупцыю

  • 18.07.2014, 19:38

Крымінальная справа ў абвінавачванні ў карупцыі былога чыноўніка, прамыслоўца і аднаго з уладальнікаў расейскай фірмы перададзеная ў суд.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Вярхоўным судзе Беларусі.

Былы намеснік старшыні Гомельскага райвыканкама абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), былы дырэктар ААТ «Гомельскі райаграсэрвіс» - ч. 3 арт. 426 КК, ч. 1 арт. 427 КК (службовы падлог), ч. 2 арт. 424 КК, адзін з заснавальнікаў ТАА «Алмаз» (РФ) - ч. 2 арт. 216 КК (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу), ч. 3 арт. 424, ч.ч. 1, 2 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Апошнія навіны