BE RU EN

Enter Shikari зноў выступяць у Менску

  • 18.07.2014, 15:54

Брытанскі гурт Enter Shikari выступіць у Менску другім разам. Канцэрт адбудзецца 7 кастрычніка ў сталічным клубе Re:Public.

Гурт Enter Shikari быў створана ў 2003 годзе ў ангельскім мястэчку Сэнт-Олбанс. Ужо летам 2006-га Enter Shikari выступіў на сцэне хэві-фестывалю Download, а ў лістападзе сабраў аншлаг у прэстыжным лонданскім рок-клубе London Astoria. Дэбютны альбом гурта «Take to the Skies» быў выпушчаны ў 2007 годзе і дасягнуў чацвёртай пазіцыі ў брытанскім хіт-парадзе альбомаў. Праз два гады выйшаў альбом «Common Dreads», а ў 2012 годзе - трэці паўнафарматны рэліз «A Flash Flood Of Colour», які дасягнуў, як і дэбютнік, чацвёртага радка брытанскага чарта, піша ultra-music.com.

Мінулы менскі канцэрт Enter Shikari, які стаў аншлагавым, адбыўся 5 лістапад 2013 года. На прэміі «Даём рады» гэты канцэрт быў названы «Самым шалёным канцэртам года». Кошт квіткоў на выступ брытанцаў тады склаў ад 350 да 470 тысяч рублёў.

Апошнія навіны