BE RU EN

Лукашэнка змяніў дырэктара ІАЦ

  • 18.07.2014, 15:37

Аляксей Дэрбін прызначаны дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі.

Дыктатар вызваліў Аляксандра Базанава ад пасады дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры сваёй адміністрацыі ў сувязі з выхадам у адстаўку. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка.

На пасаду дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі прызначаны Аляксей Дэрбін.

Адпаведныя ўказы дыктатар падпісаў 18 ліпеня.

Аляксандр Базанаў быў прызначаны дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі ў 2010 годзе.

Дзербін нарадзіўся 23 чэрвеня 1975 у Менску. У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З сакавіка 1997 да студзеня 1998 года працаваў загадчыкам аддзела правы газеты «Беларускі рынак», працаваў таксама на міжбанкаўскай валютнай біржы, ААТ «Белгазпрамбанк» у якасці юрысконсульта. З верасня 1998 працуе выкладчыкам на кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

Апошнія навіны