BE RU EN

Міліцыя не рэагуе на продаж сцягоў РФ у Наваполацку

  • 18.07.2014, 14:51

Распаўсюджванне расейскіх сцягоў у Беларусі доўжыцца.

Пасля нашай ўчорашняй публікацыі пра такі факт, які быў зафіксаваны ў Наваполацку, сёння ў рэдакцыю сайта charter97.org прыйшоў новы ліст ад чытача з гэтага горада.

Падобна да того, фотаздымкі зробленыя на тым жа самым месцы. А гэта сведчыць аб тым, што наваполацкую міліцыю дагэтуль ніяк не зацікавіў факт несанкцыянаванага распаўсюджвання сімволікі чужой краіны ў беларускім горадзе. Як вядома, сцягі раздаюцца не бясплатна, а гэта падпадае пад вызначэнне нелегальнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Нагадаем, што напярэдадні міліцыя горада Оршы аператыўна спыніла такія дзеянні.

Апошнія навіны