BE RU EN

Бэрлусконі апраўдалі паводле «справы Рубі»

  • 18.07.2014, 14:38

У Італіі суд апраўдаў былога прэм'ер-міністра краіны Сільвіё Бэрлусконі паводле справы Рубі, зняўшы з яго ўсе абвінавачанні ў сувязях з непаўналетнімі.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

Экс-прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Бэрлусконі ў чэрвені 2013 года быў асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі за інтымную сувязь з непаўналетняй танцоркай. Акрамя таго, суд пажыццёва забараніў яму займаць дзяржаўныя пасады, піша gazeta.ru.

Палітыка прызналі вінаватым у тым, што ў 2010 годзе ён уступіў у інтымную сувязь з танцоркай Рубі, якой на той момант не было 18 гадоў.

Таксама раней Бэрлусконі быў прызнаны вінаватым у падатковым махлярстве, у сувязі з чым яго прысудзілі да пакарання ў форме абавязковых грамадскіх работ у цэнтры для састарэлых цягам года.

Апошнія навіны