BE RU EN

Рух на вуліцы Багдановіча абмяжуюць

  • 18.07.2014, 10:04

У Менску прадаўжаецца масавае летняе асфальтаванне вуліц.

19-20 ліпеня гэтыя працы будуць праводзіцца на вуліцы Максіма Багдановіча, а менавіта - на дзялянцы ад праспекта Машэрава да вуліцы Веры Харужай. Як паведамляе ГП "Мінсктранс", на час работ будуць уведзеныя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту, піша "Інтэрфакс".

У сувязі з гэтым у суботу і нядзелю будуць унесеныя змены ў схему рух камунальнага пасажырскага транспарту ў раёне вуліцы Максіма Багдановіча:

19 ліпеня 05.00 да 20.00

Рух тралейбусаў маршрутаў №№37, 46, 53 ад вуліцы Няміга ў накірунку плошчы Бангалор арганізуецца вуліцамі Янкі Купалы, Куйбышава, Веры Харужай, Максіма Багдановіча, у зваротным накірунку - без зменаў.

На аўтобусным маршруце №38 будуць удвая скарочаныя інтэрвалы руху.

20 ліпеня з 05.00 да 20.00

Рух тралейбусаў маршрутаў №№46, 53 ад плошчы Бангалор у накірунку вуліцы Няміга арганізуецца вуліцамі Сурганава, Куйбышава, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, у зваротным накірунку - без зменаў.

Рух тралейбусаў маршруту №37 ад вуліцы Кузьмы Чорнага ў накірунку вуліцы Няміга арганізуецца вуліцамі Сурганава, Куйбышава, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, у зваротным накірунку - без зменаў.

Часовы маршрут

У нядзелю арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту №946 "ДС "Дружная "- плошча Бангалор" з рухам вуліцамі Талстога, Мяснікова, Няміга, Максіма Багдановіча з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў у абодвух накірунках.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №№38, 91, 946 на дубляваных і закрытых адцінках.

Апошнія навіны